Францыя. Каму належыць права на нянавісць
Дзіўныя абвінавачанні адрасавалі правыя папулісты са швейцарскай Народнай партыі, здавалася б, сваім ідэйным саратнікам з французскага Нацыянальнага фронту. Жыхары альпійскай рэспублікі абвінавацілі французаў у тым, што апошнія скралі ў іх ідэю плаката, які быў выкарыстана народнікамі падчас кампаніі за забарону будаўніцтва мінарэтаў. На швейцарскім плакаце жанчына ў традыцыйным ісламскім адзенні на фоне мінарэтаў і швейцарскага сцяга з подпісам «Прыпыніць гэта!». У французскай версіі такая ж жанчына, тыя ж мінарэты на задніку. Толькі подпіс іншы — «Не ісламізацыі.
Дзіўныя абвінавачанні адрасавалі правыя папулісты са швейцарскай Народнай партыі, здавалася б, сваім ідэйным саратнікам з французскага Нацыянальнага фронту. Жыхары альпійскай рэспублікі
абвінавацілі французаў у тым, што апошнія скралі ў іх ідэю плаката, які быў выкарыстана народнікамі падчас кампаніі за забарону будаўніцтва мінарэтаў. На швейцарскім плакаце жанчына ў традыцыйным
ісламскім адзенні на фоне мінарэтаў і швейцарскага сцяга з подпісам «Прыпыніць гэта!». У французскай версіі такая ж жанчына, тыя ж мінарэты на задніку. Толькі подпіс іншы —
«Не ісламізацыі. Моладзь разам з Лё Пэнам». Замест сцяга Швейцарыі намалявана карта Францыі, якая пафарбавана ў колеры нацыянальнага сцягу Алжыра. Кіраўніцтва Народнай партыі кажа,
што яны махнулі б рукой на плагіят, калі б Нацыянальны фронт быў выключна антыісламскай партыяй, аднак ён яшчэ і партыя антысемітаў. Менавіта гэта акалічнасць не падабаецца швейцарскім змагарам з
мінарэтамі.
Па матэрыялах «Le Monde» (Францыя)