Францыя: Карла Бруні будзе здымацца ў Вудзі Алена

Карла Бруні, першая лэдзі Францыі, жонка прэзідэнта Сарказі. Але гэта не замінае ёй займацца мастацтвам. Яна, магчыма, паспрабуе сябе ў кіно. Вудзі Ален — вядомы амерыканскі рэжысёр — прапанаваў Карле ўдзел у сваім новым фільме. Яна ўжо прыняла прапанову, назваўшы яе фантастычнай. Праўда, пакуль гаворка толькі пра кастынг. Акрамя таго, сам рэжысёр дае зразумець, што Карла не атрымае галоўную ролю. Між тым, першая мадам Францыі далёка не першая, каго Вудзі Ален марыць зацягнуць у творчы склад свайго новага праекта.

Карла Бруні, першая лэдзі Францыі, жонка прэзідэнта Сарказі. Але гэта не замінае ёй займацца мастацтвам. Яна, магчыма, паспрабуе сябе ў кіно. Вудзі Ален — вядомы амерыканскі рэжысёр — прапанаваў Карле ўдзел у сваім новым фільме. Яна ўжо прыняла прапанову, назваўшы яе фантастычнай. Праўда, пакуль гаворка толькі пра кастынг. Акрамя таго, сам рэжысёр дае зразумець, што Карла не атрымае галоўную ролю. Між тым, першая мадам Францыі далёка не першая, каго Вудзі Ален марыць зацягнуць у творчы склад свайго новага праекта. Вядома, што яго агенты вядуць перамовы з тыбецкім духоўным лідэрам Далай-Ламам і нават каралевай Вялікабрытаніі.


Па матэрыялах “El Pais (Іспанія)