Францыя. Прэзідэнт пасварыўся з жонкай
У кулуарах палітолагаў і журналістаў Францыі ўсё ў адзін голас сцвярджаюць, што паміж Нікаля Сарказі і яго жонкай Карлай Бруні прабегла чорная котка. Праўда, спасылаюцца яны не на факты, а на эмоцыі і жэсты Карлы падчас апошняга інтэрв’ю на тэлебачанні. Спявачка — асноўная прафесія першай лэдзі — вельмі неадэкватна рэагавала на пытанні, якія тычацца яе сумеснага жыцця з Сарказі. Усякімі сродкамі намагалася абыйсці пытанні пра сямейныя адносіны або проста рэагавала на іх смехам. Найбольш спекуляцый выклікала наступная частка размовы.
У кулуарах палітолагаў і журналістаў Францыі ўсё ў адзін голас сцвярджаюць, што паміж Нікаля Сарказі і яго жонкай Карлай Бруні прабегла чорная котка. Праўда, спасылаюцца яны не на факты, а на
эмоцыі і жэсты Карлы падчас апошняга інтэрв’ю на тэлебачанні. Спявачка — асноўная прафесія першай лэдзі — вельмі неадэкватна рэагавала на пытанні, якія тычацца яе сумеснага
жыцця з Сарказі. Усякімі сродкамі намагалася абыйсці пытанні пра сямейныя адносіны або проста рэагавала на іх смехам. Найбольш спекуляцый выклікала наступная частка размовы. На пытанне журналіста,
што яна думае пра шлюб, першая дама Францыі адказала: «Я мяркую, што шлюб — гэта на ўсё жыццё, аднак хто ведае, што будзе». Самыя доўгія языкі ўвогуле кажуць, што адносінам
Карлы і Нікаля канчаткова прыйшоў канец. Быццам выключна мясцовыя выбары, якія зараз адбываюцца ў Францыі, неяк стрымліваюць прэзідэнта, каб пачаць працэс разводу. Сарказі, між тым, ужо пракаментаваў
чуткі. Па яго словах, задаваць пытанні пра ягоны разрыў з Карлай здольныя выключна ідыёты.
Па матэрыялах «Stern» (Германія)