Бэнджамін Лансар, кіраўнік моладзевай арганізацыі «Саюз за народны рух» (UMP), лідэрам якой з’яўляецца прэзідэнт Нікаля Сарказі, быў вымушаны напісаць заяву пра сваю
адстаўку. Прычынай стала неасцярожная заява ў блогу: абараняючы пенсійную рэформу, супраць якой выступае вядучы студэнцкі прафсаюз, Бэнджамін параўнаў цяперашнюю сітуацыю з 1940-м годам, калі ў
Францыі паўстаў прагітлераўскі рэжым Вішы. Калі верыць Лансару, Сарказі робіць сёння нешта падобнае, што стварыў у 1940-м маршал Петэн — выцягнуў краіну з крызіснай сітуацыі нягледзячы на
тое, што маладыя французы патрабавалі працягу супраціву фашыстам. Нататкі Бэнджаміна адразу заўважылі яго ідэйныя ворагі з лагеру маладых сацыялістаў і Зялёных. Яны абвінавацілі лідэра маладых правых
у тым, што ён спрабуе апраўдаць Гітлера і акупацыю. Давялося Лансару пісаць заяву пра сыход па асабістым жаданні.
Па матэрыялах «Le Figaro» (Францыя)
Францыя. Сарказі — маршал Петэн сёння
- Замежжа
- 05-11-2010
Бэнджамін Лансар, кіраўнік моладзевай арганізацыі «Саюз за народны рух» (UMP), лідэрам якой з’яўляецца прэзідэнт Нікаля Сарказі, быў вымушаны напісаць заяву пра сваю
адстаўку. Прычынай стала неасцярожная заява ў блогу: абараняючы пенсійную рэформу, супраць якой выступае вядучы студэнцкі прафсаюз, Бэнджамін параўнаў цяперашнюю сітуацыю з 1940-м годам, калі ў
Францыі паўстаў прагітлераўскі рэжым Вішы.
Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!
Больш цікавага на «Новым Часе»: