Францыя: на выбарах у Сенат партыі Макрона прадказваюць паразу

У Францыі праходзяць частковыя выбары ў Сенат — верхнюю палату парламента.

1458746f_841d_422e_8ac6_52855e9628cc_cx0_cy10_cw0_w1023_r1_s.jpg

Партыя прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона «Рэспубліка на маршы» спрабуе заручыцца падтрымкай, каб атрымаць палову месцаў у складзе палаты.
Выбары праходзяць у 38 дэпартаментах еўрапейскай часткі Францыі і шасці дэпартаментаў і тэрыторыях. Вынікі нядзельнага галасавання, верагодна, адлюструюць рост расчаравання дзейнасцю Макрона. Яго цэнтрысцкая партыя «Рэспубліка на маршы» выйграла пераважную большасць у ніжняй палаце ў чэрвені, але наўрад ці ёй удасцца паўтарыць поспех на выбарах у Сенат.
Апытанні прадказваюць, што кансерватыўная партыя «Рэспубліканцы» ўмацуе сваё дамінаванне ў верхняй палаце, якая складаецца з 348 месцаў. Партыі Макрона спатрэбіцца заключаць саюзы ў Сенаце, каб атрымаць падтрымку эканамічных рэформаў, спрыяльных для бізнэсу.
Сенатары ў Францыі не абіраюцца прамым галасаваннем. Правам голасу валодаюць больш за 75 000 абраных службовых асоб — мэры гарадоў і дэпутаты гарадскіх і рэгіянальных саветаў. Яны галасуюць ў ратушы па ўсёй Францыі. Назіральнікі адзначаюць, што рух Макрона не мае дастатковую колькасць дэпутатаў на муніцыпальным узроўні, каб прэтэндаваць на поспех на выбарах у Сенат. Вынікі выбараў стануць вядомыя ў нядзелю ўвечары.
Паводле svoboda.org