Францыя. Усе дзеці з трох гадоў будуць наведваць дзіцячыя садкі

Эмануэль Макрон увёў абавязковую дашкольную адукацыю з трох гадоў.

ez1fw4_w631h356.jpg

У Францыі з верасня 2019 года ўсе дзеці ад трох гадоў будуць наведваць дзіцячыя сады ў абавязковым парадку. Пра гэта заявіў прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон на канферэнцыі, прысвечанай дашкольнай адукацыі ў краіне, паведамляе “Le Monde”.

Цяпер у Францыі адукацыя абавязковая толькі з шасцігадовага ўзросту.

Паводле афіцыйных дадзеных, у 2015-2016 навучальным годзе ў дзіцячых садках вучыліся каля 98%, але была істотная розніца па рэгіёнах. Так, у Парыжы дашкольную адукацыю атрымлівалі каля 93% дзяцей, на Корсіцы — 87%, а на заморскіх тэрыторыях — усяго 70%.

Макрон адзначыў, што новаўвядзенне дапаможа выправіць гэтую "непрымальную розніцу".

Паводле telegraf.by