Германія. Эсдэкі ўжо не галоўная партыя апазіцыі
Пра гэта сведчыць апытанні вядомага сацыялагічнага агенцтва “Forsa. Адпаведна вынікам яго даследавання, сацыял-дэмакраты карыстаюцца падтрымкай 24 працэнтаў электарату. Гэта толькі на два працэнта больш за рэйтынг Зялёных, якія за апошні месяц на два пункта скарацілі разрыў. Пры гэтым Зялёныя сталі больш папулярныя за эсдэкаў у некаторых землях. Рэкорд у гэтым плане належыць зямлі Бадэн-Вюртэмберг, дзе за ружовых гатовыя аддаць голас 21 працэнт, а за Зялёных — 27 працэнтаў выбарцаў. Палітолагі разыходзяцца ў меркаванні наконт таго, адкуль у эколагаў такая падтрымка.
Пра гэта сведчыць апытанні вядомага сацыялагічнага агенцтва “Forsa. Адпаведна вынікам яго даследавання, сацыял-дэмакраты карыстаюцца падтрымкай 24 працэнтаў электарату. Гэта толькі на два працэнта больш за рэйтынг Зялёных, якія за апошні месяц на два пункта скарацілі разрыў. Пры гэтым Зялёныя сталі больш папулярныя за эсдэкаў у некаторых землях. Рэкорд у гэтым плане належыць зямлі Бадэн-Вюртэмберг, дзе за ружовых гатовыя аддаць голас 21 працэнт, а за Зялёных — 27 працэнтаў выбарцаў. Палітолагі разыходзяцца ў меркаванні наконт таго, адкуль у эколагаў такая падтрымка. Большасць лічыць, што яны папросту апынуліся ў спрыяльнай для невялікай партыі грамадскай атмасферы, калі старыя партыі ўсім надакучылі і выбарцу хочацца чагосьці новага. Самай папулярнай нямецкай партыяй працягвае заставацца ўрадавы Саюз хрысціянскіх дэмакратаў з 30 працэнтамі падтрымкі.
Па матэрыялам “Tageszeitung (Германія)