Германія. Гей — мэр Берліна сыходзіць
Сенсацыйнымі можна лічыць вынікі апытанняў, якія правяло агенцтва “Forsa ў Берліне. Берлінцы адказвалі на пытанне: “Які палітык, на вашу думку, павінен стаць бургамістрам нямецкай сталіцы?. 60 працэнтаў рэспандэнтаў адказалі, што гатовыя аддаць свае галасы за кандыдата ад партыі “зялёных Рэнатэ Кюнаст. Рэнатэ, якая нарадзілася ў 1955 годзе, па прафесіі юрыст. У кабінеце “зялёных і сацыял-дэмакратаў яна займала пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Зараз Рэнатэ — старшыня фракцыі “зялёных у Бундэстагу.
Сенсацыйнымі можна лічыць вынікі апытанняў, якія правяло агенцтва “Forsa ў Берліне. Берлінцы адказвалі на пытанне: “Які палітык, на вашу думку, павінен стаць бургамістрам нямецкай сталіцы?. 60 працэнтаў рэспандэнтаў адказалі, што гатовыя аддаць свае галасы за кандыдата ад партыі “зялёных Рэнатэ Кюнаст. Рэнатэ, якая нарадзілася ў 1955 годзе, па прафесіі юрыст. У кабінеце “зялёных і сацыял-дэмакратаў яна займала пасаду міністра сельскай гаспадаркі. Зараз Рэнатэ — старшыня фракцыі “зялёных у Бундэстагу. Наогул, уздым папулярнасці “зялёных быў дастаткова прадказальны. Па выніках выбарах у Еўрапарламент у чэрвені 2009 года яны былі другой партыяй у сталіцы ФРГ пасля кансерватараў. За Хрысціянска-дэмакратычны саюз прагаласавалі тады 26 працэнтаў выбаршчыкаў, а за “зялёных — 23. На апошніх выбарах у Бундэстаг “зялёныя атрымалі ў Берліне 17 працэнтаў. Праблема ў тым, што мэрам можа быць выключна лідэр фракцыі, якая мае як мінімум большасць галасоў у гарадскім парламенце. Таму без падтрымкі прадстаўнікоў іншых фракцый у “зялёных няма шансаў. Хрысціянскія дэмакраты не супраць фармавання падобнай кааліцыі, аднак патрабуюць, каб яе лідэрам стаў кіраўнік іх партыі. У любым выпадку, вынікі “Forsa значаць, што цяперашні мэр Клаус Воверайт (прадстаўнік сацыял-дэмакратаў) пакіне сваю пасаду. Дарэчы, Воверайт вядомы ўсім як гомасексуаліст. Між тым, асабістае жыццё Рэнатэ Кюнаст застаецца загадкай.
Па матэрыялах “Tageszeitung (Германія)