Германія. Нацыяналістычныя CD
Федэральная камісія па пытаннях шкодных для юнакоў медыйных прадуктаў (ёсць і такая ў ФРГ) палічыла антызаконнымі ўчынкі паліцыі зямлі Ніжняя Саксонія. Паліцэйскія забаранілі актывістам праварадыкальнай Нацыянальнай дэмакратычнай партыі (NPD) раздаваць каля школ дыскі з запісамі музыкаў, якія прапагандуюць нацыяналістычныя ідэі. Такія раздачы адбываюцца ў рамках кампаніі «Акцыя: школьны двор», якую неанацысты праводзяць з 2004 года. Толькі ў мінулым годзе яны раздалі 50 тысяч дыскаў. Сябры камісіі забаранілі паліцыі па сваёй ініцыятыве замінаць распаўсюду патрыятычных CD.
Федэральная камісія па пытаннях шкодных для юнакоў медыйных прадуктаў (ёсць і такая ў ФРГ) палічыла антызаконнымі ўчынкі паліцыі зямлі Ніжняя Саксонія. Паліцэйскія забаранілі актывістам
праварадыкальнай Нацыянальнай дэмакратычнай партыі (NPD) раздаваць каля школ дыскі з запісамі музыкаў, якія прапагандуюць нацыяналістычныя ідэі. Такія раздачы адбываюцца ў рамках кампаніі
«Акцыя: школьны двор», якую неанацысты праводзяць з 2004 года. Толькі ў мінулым годзе яны раздалі 50 тысяч дыскаў. Сябры камісіі забаранілі паліцыі па сваёй ініцыятыве замінаць
распаўсюду патрыятычных CD. Тое, што дыскі ўтрымліваюць палітычную рэкламу партыі, не з’яўляецца падставай для забароны іх раздачы. Паліцэйскія могуць умешвацца выключна па патрабаванню
кіраўніцтва школаў, калі там, у сваю чаргу, палічаць запісы небяспечнымі для адукацыйнага працэсу. Як паказвае практыка ў зямлі Брандэнбург, звычайна школьная адміністрацыя пры з’яўленні
каля падпарадкаванага ёй ведамства агітатараў з NPD так і робіць.
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)