Германія. Нямецкі суд дазволіў «Свяшчэнную вайну»

Берлінскі крымінальны суд прыняў рашэнне наконт таго, ці можа дзяўчынка або хлопчык мець імя Джыхад. Менавіта так назвала сваё дзіця пара маладых мусульман, грамадзян ФРГ. МУС адчула ў назве «Джыхад» прапаганду тэрарызму, замах на грамадскі парадак і знявагу годнасці немаўляці. На бацькоў падалі ў суд. Аднак праз год разгляду справы суддзі ўсё ж сталі на бок бацькоў. Увогуле, Германія славіцца сваімі скандаламі вакол дзіцячых імёнаў. З-за асацыяцый з часамі нацызму ў краіне забаронена імя Гейдрых (так звалі аднаго з бонзаў SS).

Берлінскі крымінальны суд прыняў рашэнне наконт таго, ці можа дзяўчынка або хлопчык мець імя Джыхад. Менавіта так назвала сваё дзіця пара маладых мусульман, грамадзян ФРГ. МУС адчула ў назве «Джыхад» прапаганду тэрарызму, замах на грамадскі парадак і знявагу годнасці немаўляці. На бацькоў падалі ў суд. Аднак праз год разгляду справы суддзі ўсё ж сталі на бок бацькоў. Увогуле, Германія славіцца сваімі скандаламі вакол дзіцячых імёнаў. З-за асацыяцый з часамі нацызму ў краіне забаронена імя Гейдрых (так звалі аднаго з бонзаў SS). З-за судовага рашэння была вымушана шукаць новая імя свайму дзіцяці маці, якая назвала дачку Фанта (у гонар вядомага напою).
Па матэрыялах «Tageszeitung» (Германія)