Германія. Зэкам забароняць маляваць у камерах свастыкі
Вязні нямецкіх турам, якія будуць псаваць сцены камераў нацысцкімі лозунгамі могуць пасля заканчэння тэрміну зноў быць прыцянутыя да судовай адказнасці. Такое рашэнне прыняў федэральны канстытуцыйны суд Германіі. На думку суддзяў нацыяналістычныя лозунгі ёсць крыўда чалавечай сутнасці. Непасрэдна заняцца графіці ў турмах суд прымусіла заява аднаго з вязняў турмы ў зямлі Ніжняя Саксонія, продкі якога сталі ахвярамі нацысцкага тэрору. Вязня пакрыўдзіла выява свастыкі на сценах ягонай камеры і адпаведныя надпісы.
Вязні нямецкіх турам, якія будуць псаваць сцены камераў нацысцкімі лозунгамі могуць пасля заканчэння тэрміну зноў быць прыцянутыя да судовай адказнасці. Такое рашэнне прыняў федэральны
канстытуцыйны суд Германіі. На думку суддзяў нацыяналістычныя лозунгі ёсць крыўда чалавечай сутнасці. Непасрэдна заняцца графіці ў турмах суд прымусіла заява аднаго з вязняў турмы ў
зямлі Ніжняя Саксонія, продкі якога сталі ахвярамі нацысцкага тэрору. Вязня пакрыўдзіла выява свастыкі на сценах ягонай камеры і адпаведныя надпісы. Спецыяльная камісія прайшлася па мясцовых турмах і
налічыла 4 205 адзінак такога кшталту турэмнай творчасці. У выніку і вырашылі ў будучыні тых, хто сапсуе камеры падобнай графікай і надпісамі судзіць дадаткова. Прававая база прыкметаў
такога кшталту злачынства зараз распрацоўваецца. Што да аўтара скаргі, то яго перавялі ў чыстую камеру.
Па матэрыялах Tageszeitung (Германія)