«Google» заявіў пра напад рускіх хакераў на YouTube-блогераў

Прадстаўнік «Google» заявіў пра атаку «рускамоўных хакераў» на YouTube-блогераў. Большасць пацярпелых акаўнтаў адноўлены.


«З канца 2019 года наша каманда перашкодзіла фішынгавай кампаніі, арганізаванай з мэтай атрымання фінансавай выгады ад карыстальнікаў YouTube з ужываннем шкоднаснай праграмы па атрыманні доступу да cookie-файлаў», — гаворыцца ў карпаратыўным блогу «Google».

Паводле звестак кампаніі, хакеры знайшлі ўразлівасць, дзякуючы якой кралі паролі. Пасля таго, як канал YouTube трапляў у распараджэнне зламыснікаў, яго прадавалі.

Большасць «захопленых» акаўнтаў перапрадаваліся па кошце ад 3 да 4 тысяч долараў, а некаторыя выкарыстоўваліся для размяшчэння рэкламы аперацый з крыптавалютай.

Пасля выяўлення пагрозы кампаніі ўдалося заблакаваць 1,6 мільёна фішынгавых паведамленняў і аднавіць 99% (каля 4 тысяч) пацярпелых акаўнтаў. Акрамя таго, у расследаванні прымаюць удзел прадстаўнікі ФБР, якія расследуюць крадзяжы пароляў.

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

  • Апошняе на сайце
,

Больш цікавага на «Новым Часе»: