Грэцыя. Яшчэ адзін сябра Мытнага саюзу?

Сябры Валгаградскай грэчаскай абшчыны прапанавалі свой рэцэпт выратавання эканомікі Грэцыі. У адмысловым звароце, падрыхтаваным для парламента Грэцыі, валгаградскія грэкі прапанавалі сваёй гістарычнай радзіме стаць сябрам Мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана. «Мы прапануем у выпадку выключэння Грэцыі з еўразоны выступіць з ініцыятывай далучэння грэчаскай дзяржавы да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана. Упэўнены, што Масква, Мінск і Астана падтрымаюць такую просьбу і не пакінуць Грэцыю сам-насам са сваімі праблемамі», — гаворыцца ў заяве.

Сябры Валгаградскай грэчаскай абшчыны прапанавалі свой рэцэпт выратавання эканомікі Грэцыі. У адмысловым звароце, падрыхтаваным для парламента Грэцыі, валгаградскія грэкі прапанавалі сваёй гістарычнай радзіме стаць сябрам Мытнага саюзу Расіі, Беларусі і Казахстана. «Мы прапануем у выпадку выключэння Грэцыі з еўразоны выступіць з ініцыятывай далучэння грэчаскай дзяржавы да Мытнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана. Упэўнены, што Масква, Мінск і Астана падтрымаюць такую просьбу і не пакінуць Грэцыю сам-насам са сваімі праблемамі», — гаворыцца ў заяве. Самае смешнае, што расійскія аналітыкі ўсур’ёз лічаць, што ініцыятыва валгаградскіх грэкаў можа выклікаць інтарэс у Афінах, і больш таго — будзе на ўра ўспрынятая ў Брусэлі. «Сёння ўзнікае пытанне прывабнасці супрацоўніцтва з Расіяй і міжнародных праектаў, якія прасоўваюцца ёю. Ідэя антыкрызіснага вымярэння Мытнага саюза, ды яшчэ ў прывязцы да Еўрасаюза, можа выклікаць цікавасць у еўрапейскай грамадскай думцы і, адпаведна, палепшыць замежнапалітычны імідж Расіі», — разважае адзін з расійскіх аналітычных сайтаў.
Па матэрыялах расійскай прэсы