Грузія. ФСБ рыхтуе правакацыі
Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі і галоўны геапалітычны праціўнік Крамля ў зоне Садружнасці, заявіў, што мае інфармацыю наконт планаў Уладзіміра Пуціна вярнуцца ва ўладу. Пры гэтым Саакашвілі баіцца, што ў якасці сродку прыцягнення электарату ВВП можа пайсці на розныя правакацыі. Накшталт той, што, быццам, была арганізаваная напярэдадні абрання яго прэзідэнтам у 2001 годзе. Гаворка пра серыю таямнічых тэрактаў у розных гарадах Расіі, следствам якіх стала вайна з Чачнёй. Гуляючы на патрыятычных лозунгах, Пуцін лёгка здабыў падтрымку грамадства.
Міхаіл Саакашвілі, прэзідэнт Грузіі і галоўны геапалітычны праціўнік Крамля ў зоне Садружнасці, заявіў, што мае інфармацыю наконт планаў Уладзіміра Пуціна вярнуцца ва ўладу. Пры гэтым Саакашвілі
баіцца, што ў якасці сродку прыцягнення электарату ВВП можа пайсці на розныя правакацыі. Накшталт той, што, быццам, была арганізаваная напярэдадні абрання яго прэзідэнтам у 2001 годзе. Гаворка пра
серыю таямнічых тэрактаў у розных гарадах Расіі, следствам якіх стала вайна з Чачнёй. Гуляючы на патрыятычных лозунгах, Пуцін лёгка здабыў падтрымку грамадства. Па словах грузінскага лідэра,
напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у Расіі ў 2012 годзе цалкам рэальна паўтарэнне сцэнару 2001-га з той розніцай, што ролю Чачні ў новай схеме будзе выконваць Грузія. Цяжка сказаць, наколькі праўдзівая
інфармацыя з Тбілісі. На думку экспертаў, магчыма, яе галоўны адрасат — не грузіны, а Амерыка і Захад, які апошнім часам бяруць дыстанцыю ад рэжыму Саакашвілі.
Па матэрыялах «Newsweek» (ЗША)