Грузія. Гей-парад у Тбілісі можа выклікаць Божы гнеў
Мода на гей-парады, здаецца, дасягнула Паўднёвага Каўказу. Па грузінскай сталіцы блукаюць чуткі наконт таго, што ў хуткім часе па яе вуліцах прамаршыруе калона гомасексуалістаў. Праваслаўная грамадскасць трымае сітуацыю пад кантролем. Так, патрыярх Грузіі Ілля Другі зрабіў публічную заяву наконт магчымага дэфіле аматараў нетрадыцыйнага сексу. У ёй гаворыцца: «Распаўсюджваецца чутка пра тое, што ў Тбілісі ці Батумі збіраюцца праводзіць так званы «гей-парад».
Мода на гей-парады, здаецца, дасягнула Паўднёвага Каўказу. Па грузінскай сталіцы блукаюць чуткі наконт таго, што ў хуткім часе па яе вуліцах прамаршыруе калона гомасексуалістаў. Праваслаўная
грамадскасць трымае сітуацыю пад кантролем. Так, патрыярх Грузіі Ілля Другі зрабіў публічную заяву наконт магчымага дэфіле аматараў нетрадыцыйнага сексу. У ёй гаворыцца: «Распаўсюджваецца
чутка пра тое, што ў Тбілісі ці Батумі збіраюцца праводзіць так званы «гей-парад». У сувязі з чым Патрыярх усёй Грузіі Ілля Другі заяўляе наступнае: у нашай краіне, якая мае
2000-гадовую гісторыю хрысціянства і якая акропленая крывёй 100000 тысяч (так напісана ў арыгінале заявы) пакутнікаў Іверыі, абсалютна недапушчальная праява гомасексуалізму ў прымальнай для народа
форме (?), якая азначала б іх публічнае шэсце». Замест таго, каб рабіць дэфіле, Ілля Другі прапануе гомасексуалістам «пазбегнуць будучых пакут пекла» праз пакаянне і
прычашчэнне. Таксама патрыярх лічыць, што правядзенне гей-параду здольнае выклікаць гнеў Госпада на ўсю грузінскую нацыю.
Па матэрыялах «Грузія online» (Грузія)