Генсек АДКБ заявіў, што ў выпадку пагрозы бяспецы Таджыкістана арганізацыя «дапаможа саюзніку»

 Генсек АДКБ Станіслаў Зась заявіў, што ў выпадку пагрозы бяспецы Таджыкістана арганізацыя «дапаможа саюзніку».

photo_2021_08_16_14_07_24.jpg

«У выпадку абвастрэння становішча і пагрозы бяспецы Рэспублікі Таджыкістан для аказання дапамогі саюзніку будуць прыняты ўсе неабходныя калектыўныя меры, прадугледжаныя статутнымі дакументамі», – гаворыцца ў заяве Зася.
У той жа час ён падкрэсліў, што «на дадзены момант таджыкскія сілавыя структуры цалкам кантралююць сітуацыю на мяжы і неабходнасці ў задзейнічанні механізмаў АДКБ няма».
Нагадаем: у склад АДКБ, акрамя Таджыкістана, уваходзяць Беларусь, Расія, Арменія, Казахстан і Кыргызстан. Працягласць мяжы Таджыкістана з захопленым талібамі Афганістанам складае больш як 1300 кіламетраў.
Паводле odkb-csto.org