Герцаг і герцагіня Кембрыджскія чакаюць трэцяе дзяця
Герцаг і герцагіня Кембрыджскія паведамілі, што чакаюць трэцяе дзіця. "Каралева Лізавета Другая і члены абедзвюх сем'яў шчаслівыя даведацца гэтую навіну", — гаворыцца ў распаўсюджаным Кенсінгтонскім палацам паведамленні.

фота Reuters
Як і падчас папярэдніх цяжарнасцяў было вырашана абвясціць аб будучым папаўненні, не чакаючы 12-тыднёвага тэрміну, з прычыны ранняга таксікозу герцагіні, паведамляе bbc.com.
З-за гэтага Кейт вымушана была адмяніць загадзя запланаваныя мерапрыемствы ў Лондане. Цяпер яна знаходзіцца ў Кенсінгтонскім палацы.
Пры вострым таксікозе цяжарнасці можа ўзнікнуць неабходнасць дадатковай медычнай дапамогі. Востры таксікоз суправаджае прыкладна кожную 200 цяжарнасць і выяўляецца ў млоснасці і ванітах. Гэта стан можа прывесці да абязводжвання і страты вагі.
Падчас першай цяжарнасці Кейт была ненадоўга шпіталізавана з цяжкай формай таксікозу ў клініку караля Эдуарда IV у цэнтральным Лондане ў снежні 2012 года. Тады ж і было абвешчана, што пара чакае дзіця.Аб другой цяжарнасці абвясцілі ў верасні 2014 года. Тады ёй аказвалі медыцынскую дапамогу ў палацы.

У герцага і герцагіні двое дзяцей. Іх першынцу Джорджу чатыры гады, а дачке Шарлоце два гады.Нованароджаны стане пятым у чарзе на трон пасля прынца Чарльза, прынца Уільяма, прынца Джорджа і прынцэсы Шарлоты. Ён ці яна будзе шостым праўнукам або праўнучкай каралевы Лізаветы II.