Германія. Біскупы заклікаюць не галасаваць за AfD
Некалькі гадоў таму ў Германіі пачаўся рост папулярнасці нямецкай еўрафобскай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD), за якую цяпер гатовыя галасаваць каля 12 працэнтаў выбаршчыкаў.

Пры гэтым велізарны рост прыхільнікаў AfD выглядаў парадаксальным, паколькі сама партыя не мела праграмы. І вось праграмны тэкст, які так доўга чакалі, з’явіўся, каб стаць прадметам дэталёвага аналізу.
У прынцыпе, усе згодныя, што гэта — стандартны папулісцкі маніфест, аўтары якога перакладаюць адказнасць за ўсе праблемы на Еўрасаюз. Аднак ёсць і больш забаўныя ацэнкі. Напрыклад, канферэнцыя каталіцкіх біскупаў прыйшла да высновы, што праграма AfD антыхрысціянская.
Падставай для такіх высноў стала тое, што змешчаныя ў тэксце папулісцкія абяцанні супярэчаць вучэнню Хрыста. У прыватнасці, ідэям Хрыста супярэчаць такія тэмы, як агрэсія, ксенафобія, нацыяналізм. Сыходзячы з усяго сказанага, біскупы заклікалі хрысціян не падтрымліваць папулістаў на выбарах.
Праўда, наўрад ці заклікі біскупаў будуць мець вялікі ўплыў на вынікі выбараў. Таму кансерватары, на полі якіх гуляюць папулісты, прыдумляюць іншыя хады. Так, Ангела Меркель асабіста прэзентавала новы электрашокер для паліцыі і абвясціла, што кампанія яе партыі будзе праходзіць пад нацыянальнымі сцягамі.
Паводле нямецкай прэсы