Германія хоча ўрэзаць правы замежнікаў на сацыяльную дапамогу
Мноства грамадзянаў краінаў ЕС атрымліваюць грошы на дзяцей, якія не жывуць у Германіі.
Нямецкі ўрад хоча забараніць
замежнікам з краінаў Еўрасаюза атрымліваць дапамогу на дзяцей, якія не жывуць з
бацькамі ў Германіі, а засталіся ў сябе на радзіме. «У апошнія гады атрыманне
нямецкай грашовай дапамогі для дзяцей набыло сярод іншаземцаў форму масавай і добра
арганізаванай махінацыі», — піша газета “Bild Zeitung”.
Многа грамадзянаў бяднейшых краінаў Еўрасаюза працуюць у Германіі і атрымліваюць ад нямецкіх сацыяльных службаў выплаты на дзяцей, хоць дзеці застаюцца ў краіне паходжання.
Дэпутаты Бундэстагу раней прапанавалі зменшыць гэтыя выплаты да ўзроўню, які існуе на радзіме імігрантаў. Аднак сацыялістычная партыя заблакавала прапанову ўрэзаць правы на сацыяльную дапамогу.
Згодна з дадзенымі нямецкага агенцтва працаўладкавання, у мінулым годзе Германія выплаціла 537 мільёнаў еўра фінансавай дапамогі для 168 400 дзяцей, якія знаходзіліся па-за нямецкімі межамі. Больш за 40 тысячаў выплатаў прызначалася на дзяцей, якія пражываюць у Польшчы.