Германія: святочныя кірмашы з узмоцненай абаронай

Выключна ўзмоцненыя сродкі бяспекі прымененыя падчас адкрыцця каляднага кірмашу на Брайтшайдплац у Берліне.

2014_12_12_20.33.49.jpg

На Брайтшайдплац у Берліне 19 снежня мінулага года адбыўся тэракт. Тунісец Аніс Амры застрэліў польскага кіроўцу, выкраў яго грузавік і ўехаў ім у натоўп людзей — забіў 11 чалавек, больш за 70 параніў.

На гэтым тыдні будзе адчыненая большасць калядных кірмашоў у Германіі. На ўсіх уведзеныя ўзмоцненыя сродкі бяспекі. Усе кірмашы акружаныя бетоннымі элементамі ці велізарнымі ёмкасцямі з вадой, якія павінны стрымаць магчымую спробу ўезду вялікага грузавога аўтамабіля. Значна павялічаная колькасць паліцэйскіх патрулёў. Паліцыянтаў у цывільнай вопратцы будзе таксама больш.

Наведвальнікі кірмашоў павінны быць падрыхтаванымі да часцейшага і больш дакладнага кантролю. Таксама вырасла колькасць камер відэаназіранняў.

Кіраўнік нямецкага МУС Томас дэ Мезьер заклікаў немцаў не пазбягаць святочных кірмашоў. «Грамадзяне павінны быць асцярожнымі, але не баязлівымі. Кірмашы з’яўляюцца часткай нашага жыцця і нашай культуры», — сказаў выданню «Bild Zeitung» міністар Мезьер.

www.radyjo.net