Гішпанія, Францыя і Германія прызнаюць Хуана Гуайда кіраўніком Венесуэлы, калі Мадура не назначыць выбары

Урады еўрапейскіх краін гатовыя чакаць восем дзён, піша Meduza.

guaydo.png


Урады Гішпаніі, Францыі і Германіі гатовыя прызнаць Хуана Гуайда выканаўцам абавязкаў прэзідэнта Венесуэлы, калі цягам васьмі дзён у краіне не назначаць новыя "справядлівыя, вольныя і празрыстыя" прэзідэнцкія выбары. З такой заявай сёння ўдзеь выступіў прэм'ер-міністр Гішпаніі Педра Санчас. Аналагічную пазіцыю выказалі ў твітэры прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон і прадстаўнік ураду Германіі Марціна Фітц.
Санчас паясніў, што Еўропа прызнае легітымнасць Нацыянальнай асамблеі Венесуэлы, якую ўзначальвае Гуайда, і ў той жа час не прызнае вынікаў майскіх прэзідэнцкіх выбараў, на якіх перамог Нікалас Мадура.