Германія. Спажыўцы ўсё радзей купляюць электрамабілі
Пакупнікі ўсё часцей адмаўляцца ад куплі аўтамабіляў на альтэрнатыўных крыніцах энергіі, паведамляе www.dw.com.
Спажыўцы ўсё радзей набываюць аўтамабілі, якія працуюць на альтэрнатыўных відах паліва або на электрычнасці. Пра гэта ў панядзелак, 14 снежня, паведамляе агенцтва dpa са спасылкай на аўтарытэтнага аўтамабільнага эксперта, прафесара Універсітэта Дуйсбургу-Эсэн Фердынанда Дудэнхёфера (Ferdinand Dudenhöffer). Паводле яго слоў, перадумовай гэтага з'яўляюцца нізкія цэны на традыцыйныя віды аўтамабільнага паліва — бензін і дызель.
Пачынаючы з 2013 года колькасць прададзеных электрамабіляў, а таксама аўтамабіляў на газе і з гібрыднымі рухавікамі няўхільна зніжаецца. Усяго ў 2015 годзе, як чакаецца, у Германіі будзе прададзена крыху больш за 16 500 такіх машын. Тым не менш Федэральны ўрад не адмаўляецца ад пастаўленай задачы давесці да 2020 года колькасць электрамабіляў на нямецкіх дарогах да аднаго мільёна, нагадвае dpa.