Хлусню аб ўкраінскіх рухавіках у КНДР распаўсюдзіла Расія — Турчынаў

Расія распаўсюдзіла сярод прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса чуткі, што паўночнакарэйская ракета распрацавана з дапамогай украінскіх спецыялістаў.

Фота www.pravda.com.ua

Фота www.pravda.com.ua

Пра гэта гаворыцца ў дакладзе сакратара Савета нацыянальнай бяспекі і абароны Аляксандра Турчынава.

"Паводле інфармацыі нашай выведкі, у пачатку чэрвеня 2017 года расійскі бок у ініцыятыўным парадку распаўсюдзіў сярод асобных прадстаўнікоў ваенна-дыпламатычнага корпуса, акрэдытаванага ў Маскве, пазіцыйны матэрыял пра тое, што паўночнакарэйская ракета распрацавана з дапамогай украінскіх спецыялістаў", — гаворыцца ў дакуменце.

Паводле Турчынава, паколькі ў расійскіх спецслужбаў ёсць сувязі з экспертамі і журналістамі розных краінаў, у дадзеным выпадку яны выкарыстоўвалі для дыскрэдытацыі Украіны амерыканскага эксперта Майкла Елемана, сям'я якога мае вельмі цесныя кантакты з ключавымі службовымі асобамі расійскіх спецслужбаў.

"Елеман быў цынічна выкарыстаны расійскімі спецслужбамі як адно з многіх звёнаў папярэдне наладжанай РФ сістэмы распаўсюду правакацыйнай інфармацыі", — гаворыцца ў заяве.

Сакратар СНБА паведаміў, што для нейтралізацыі негатыўных наступстваў вышэйзгаданай публікацыі ў “New York Times” Украіна падрыхтавала рэкамендацыі адпаведным дзяржаўным органам.

"Працоўная група па пытаннях праверкі інфармацыі, выкладзенай у артыкуле выдання “New York Times”, лічыць журналісцкі матэрыял ад 14 жніўня 2017 элементам інфармацыйнага прыкрыцця і ​​адцягнення ўвагі сусветнай супольнасці ад меркаванага ўдзелу Расіі ў рэалізацыі паўночнакарэйскіх ракетных праграм", — адзначаецца ў паведамленні.

Рэзюмуючы выкладзенае, Турчынаў адзначыў, што рабочая група аднагалосна прыйшла да высновы, якая "цалкам абвяргае датычнасць Украіны да рэалізацыі праграм па распрацоўцы балістычных ракет Паўночнай Карэі".

Паводле www.pravda.com.ua