Год Расіі ў Польшчы адменяць?
Партыя „Права і справядлівасць” заклікае адмяніць пагадненне „Праграма 2020 у польска-расійскіх адносінаx”.

Пагадненне было падпісанае 19 снежня мінулага года міністрамі Сікорскім і Лаўровым. На падставе гэтага дакумента 2015 стане Годам Расіі ў Польшчы і Польшчы ў Расіі.
"Права і справядлівасць" патрабуе ад міністра культуры Богдана Здраеўскага выйсці з праекту. Прычына не ўтойваецца — гэта агрэсія Расіі на Украіну і анэксія Крыму.
Іншыя палітыкі не пагаджаюцца з такім падыходам. У прыватнасці, дэпутат ад „Грамадзянскай платформы” Марцін Кервіньскі зазначае, што Польшча не змагаецца з расійскай культурай, хоць выступае супраць імперыялістычнай палітыкі Уладзіміра Пуціна. Лідар "Твайго руху" Януш Палікот таксама крытыкуе ідэю "Права і справядлівасці". Няхай гэтыя мерапрыемствы адбудуцца, і няхай прадстаўнікі Расіі тлумачацца, дадае палітык.