Расія рыхтуецца да вайны?

Амерыканская выведка папярэджвае, што расейцы канцэнтруюць буйныя сілы на мяжы з Украінай, піша "Gazeta Wyborcza". Сітуацыя нагадвае манеўры лета 2008 года, калі расейскія войскі пасля нібыта запланаваных вучэнняў не вярнуліся на базу, а паехалі ў напрамку Тбілісі.



383948171.jpg

Як паведамляе тэлебачанне CNN, выведка папярэдзіла Кангрэс ЗША і Барака Абаму, што рухі расейскага войска, якое ўжо некалькі тыдняў праводзіць вучэнні на захадзе Федэрацыі, вельмі падобныя на манеўры ўзброеных сіл Расіі, якія праводзіліся ўлетку 2008 года. Тады Крэмль гэтак жа рыхтаваўся да ўдару па Чачні і Грузіі. 


Паводле справаздачы выведкі, расейцы сабралі ў чатырох абласцях на памежжы з Усходняй Украінай каля 30 тысяч жаўнераў штурмавых частак. Як ацэньваюць эксперты выведкі, гэта значна больш, чым звычайна ўдзельнічае ў вучэннях. 


Кіраўнік украінскага Цэнтру вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук напісаў у Твітары, што расейцы рыхтуюцца да наступу "на ўсім працягу нашага ўсходняга фронту — ад Чарнігава да Данецка". Тымчук нагадвае, што 23 сакавіка, калі інспекцыя міжнародных назіральнікаў аналізавала сітуацыю ў памежных з Украінай рэгіёнах РФ, расейцы адступілі з войскам крыху на ўсход, а затым вярнуліся на ранейшыя пазіцыі. "Трэба быць поўным ідыётам, каб верыць Крамлю", — сцвярджае эксперт, словы якога прыводзіць "Gazeta Wyborcza". 

radyjo.net