Белы дом заявіў аб эканамічнай падтрымцы Украіны

"Злучаныя Штаты вітаюць дасягненне папярэдняга пагаднення паміж урадам Украіны і прадстаўнікамі Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) аб праграме крэдытавання ў аб'ёме ад 14 да 18 млрд. даляраў", — гаворыцца ў заяве прэс-сакратара па Украіне.



ukraina_zsha.jpg

"Гэта магутны сігнал падтрымкі міжнароднай супольнасцю ўкраінскага ўрада ў той час, як мы дапамагаем яму ў забеспячэнні стабілізацыі, росту эканомікі і далейшага развіцця дэмакратыі. Чакаецца, што на працягу бліжэйшых двух гадоў пагадненне зробіць магчымым прадастаўленне падтрымкі народу Украіны з боку міжнароднай супольнасці на агульную суму ў 27 млрд. даляраў у перыяд ажыццяўлення краінай гістарычных рэформаў з мэтай вырашэння даўно наспелых праблем, якія падарвалі эканамічную моц і дабрабыт Украіны. Цяпер важна, каб і ўкраінскае ўрад, і МВФ хутка прасоўваліся наперад і завяршылі крокі, неабходныя для атрымання ўхвалы Выканаўчага савета МВФ.
 


Сумесна з нашымі саюзнікамі і партнёрамі прэзідэнт Абама працягне нарошчваць міжнародную падтрымку народу Украіны ў гэты крытычны час. Праграма МВФ будзе цэнтральным элементам у пакеце дапамогі Украіне ў час правядзення рэформаў, а таксама свабодных і сумленных выбараў, якія дазволяць народу Украіны вызначыць будучыню сваёй краіны. Мы працуем разам з міжнароднымі партнёрамі, уключаючы Сусветны банк і Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР), каб аператыўна вылучыць дапамогу ў дадатак да праграмы МВФ і палегчыць Украіне эканамічны пераход. У рамках гэтых міжнародных намаганняў мы працуем з Кангрэсам з мэтай аператыўнага прадастаўлення крэдытнай гарантыі на мільярд даляраў і прапануем тэхнічную і фінансавую падтрымку, каб дапамагчы Украіне задаволіць свае найбольш надзённыя патрэбы. Мы, у супрацоўніцтве з Кангрэсам, таксама застаемся вернымі абавязацельству забяспечваць МВФ неабходнымі рэсурсамі для аказання магутнай падтрымкі такім краінам як Украіна, а таксама для ўмацавання сістэмы кіравання фондам, каб яна адпавядала становішчу ў сусветнай эканоміцы", — адзначаецца ў заяве.

THE WHITE HOUSE
Office of the Press Secretary