Грэчаская царква: ёга і хрысціянства несумяшчальныя
Лідары Грэчаскай праваслаўнай царквы афіцыйна заклікалі паству адмовіцца ад заняткаў ёгай.
![Фота з сайта leonid-orlan.livejournal.com Фота з сайта leonid-orlan.livejournal.com](/img/v1/images/251260.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Фота з сайта leonid-orlan.livejournal.com
Гэтая практыка, па іх словах, «цалкам несумяшчальная» з хрысціянскай верай. У заяве Святы Сінод царквы падрабязна тлумачыць, што ёга — гэта не «від фізічных практыкаванняў», а, хутчэй, «фундаментальная частка індуізму».
Рашэнне Сіноду зноў гальванізавала старую спрэчку — наколькі ёга з’яўляецца часткай індуісцкай рэлігіі. Некаторыя з гісторыкаў сцвярджаюць, што людзі пачалі сядзець у позе лотаса яшчэ да афармлення індуізму ў адмысловую рэлігійную школу. Акрамя таго, нават у самой Індыі многія напрамкі ёгі не маюць духоўнага зместу.
Цікава, што ў Каліфорніі ў 2015 годзе мясцовы суд пастанавіў: заняткі ёгай не з’яўляюцца рэлігійнай дзейнасцю. Такім чынам, атрымліваецца, што праваслаўныя грэкі могуць спакойна парушаць рашэнні Сіноду.
Паводле амерыканскай прэсы