Грузія цалкам гатовая да ўступлення ў NATO — прэм'ер
Грузія абавязкова давядзе да канца працэс уступлення ў NATO, заявіў прэм'ер рэспублікі Гіоргій Гахара.
«Мы працягваем паглыбляць партнёрства па нашых стратэгічных напрамках — гэта NATO, ЗША і Еўрасаюз. Сёння Грузія цалкам гатовая да ўступлення ў NATO . Гэта бачаць і цэняць нашы партнёры. Гэта — працэс, і мы абавязкова давядзем яго да канца», — сказаў Гахара журналістам у суботу.
«Усе павінны добра разумець, што еўраатлантычная інтэграцыя і мірнае развіццё Грузіі з'яўляюцца абавязковай умовай аднаўлення тэрытарыяльнай цэласнасці краіны», — падкрэсліў кіраўнік урада.
У суботу прэзідэнт Грузіі Саломэ Зурабішвілі і Гахара ўсклалі вянкі да магіл вайскоўцаў, якія загінулі ў жніўні 2008 года, на могілках «Мухатгвердзі».
Намеснік старшыні Савета бяспекі РФ Дзмітрый Мядзведзеў у чарговую гадавіну падзей жніўня 2008 года выступіў з заявай. Паводле яго слоў, «па сутнасці, гаворка ішла пра абвяшчэнне вайны Расійскай Федэрацыі».
interfax.by