Грузія спадзяецца ўступіць у НАТА ў 2021 годзе
Грузія павінна стаць сябрам НАТА ў 2021 годзе, такое меркаванне выказаў прэм'ер-міністр краіны Георгей Квірыкашвілі.

«Мы спадзяемся, што ў 2021 годзе, праз сто гадоў пасля савецкай акупацыі, Грузія стане паўнапраўным сябрам НАТА», — сказаў прэм'ер. «Грузія гатовая да выкліку, Грузія штодня працуе, каб стаць сябрам еўрапейскай сям'і і сапраўдным сябрам еўраатлантычнай супольнасці», — падкрэсліў Квірыкашвілі.
У сакавіку 2018 года прэзідэнт Грузіі Георгей Маргвелашвілі заявіў, што краіна выканала ўсе пункты свайго «хатняга задання», у тым ліку правяла неабходныя рэформы і выканала розныя патрабаванні, якія прад'явіла НАТО для ўступлення ў арганізацыю.
Паводле news.tut.by