Хто забіў прынцэсу Дзіяну? Дасье ў карыкатурах

Няма сумневаў, што гэты жнівень пройдзе ў тым ліку пад знакам 25-годдзя смерці прынцэсы Дзіяны і новых спробаў знайсці забойцаў. Прапануем успомніць асноўныя версіі з дапамогай карыкатур.

1__11__3.jpg


«Гэта не няшчасны выпадак», — голасна заявіў Махамед Аль-Файед пасля таго, як даведаўся пра смерць свайго сына Додзі і яго каханай прынцэсы Дзіяны ў Парыжы ў выніку аўтакатастрофы 25 гадоў таму. Многія згодны з Аль-Файедам. Часцей патэнцыйным забойцам Дзіяны або тым, хто замовіў забойства лічыцца яе муж, прынц Уільям. Чарльз здраджваў жонцы з Камілай Паркер-Боўлз. Іх раману яўна замінала Дзіяна. Яшчэ пры яе жыцці карыкатурысты часта адлюстроўвалі крызіс у каралеўскай сям'і.
Зрэшты, магчыма, Чарльз дзейнічаў не адзін. Ёсць версія, што за смерцю Дзіяны стаяла каралеўская сям'я на чале з каралевай Лізаветай Другой. Усё з-за таго, што Дзіяна пасля разводу з Чарльзам аказалася цяжарная ад мусульманіна Додзі Аль-Файеда. Гэтую версію таксама адстойвае Махамед Аль-Файед. На яго думку, інфармацыя пра раман Дзіяны з мусульманінам разгневала каралеўскую сям'ю. Дзіця, народжанае маці будучага караля Вялікабрытаніі па-за шлюбам ад мусульманіна. — гэта было б ужо занадта. Акрамя таго, каралева відавочна сімпатызавала Каміле і хацела бачыць яе ў ролі прынцэсы. Нездарма, яшчэ ў 1997-м з'явілася карыкатура, на якой Лізавета Другая прама на магіле Дзіяны добраслаўляе Камілу на статус будучай прынцэсы.

2__1__20.jpg


А вось, напэўна, самая экзатычная тэорыя: Дзіяну прыбралі, бо яна даведалася страшную таямніцу каралеўскай сям'і. Нібыта, брытанская каралеўская сям'я прыналежыць да таемнага таварыства ілюмінатаў. А ўладу яны атрымалі, паколькі іхні чалавечы продак меў сувязь з іншапланецянамі-рэптыліямі. Каралева насамрэч таксама рэптылія. Як нядзіўна, гэтая тэорыя мае шмат прыхільнікаў, што знайшло адлюстраванне ў малюнках.

3__3__5.jpg

Зрэшты, хто б не замовіў Дзіяну, у Парыжы дзейнічалі відавочна прафесіяналы. На іх след, нібыта, указваюць незвычайныя факты ў следстве. Размова пра высокі ўзровень алкаголю ў крыві кіроўцы аўтамабіля прынцэсы — у тры разы вышэй за норму. Як Дзіяна, яе целаахоўнік і Додзі Аль-Файед маглі сесці ў машыну, за рулём якой знаходзіўся відавочна п'яны чалавек? Узнікла версія, што следства і выдумала байку пра тое, што шафёр быў п'яны. Маўляў, брытанская разведка даручыла кіроўцу падстроіць аварыю і забіць такім чынам прынцэсу і яе каханка, але самому яму выратавацца таксама не ўдалося. Зрэшты, гэтая версія непапулярная. Самі брытанцы лічаць сваю разведку аматарамі, што адбіваецца ў карыкатурах. На гэтым малюнку агент МІ6 прадае дзяржаўныя сакрэты як звычайнае марозіва.

4_448.jpg

Адна з найбольш непраўдападобных тэорый: «мэтай №1» была не Дзіяна, а Махамед Аль-Файед. Дакладней яго сын, забіўшы якога, ворагі егіпецкага мільярдэра хацелі загнаць бацьку ў магілу. Смерць Дзіяны была толькі прыкрыццём аперацыі, каб паліцыя нават не думала прыцягваць у якасці сведак нядобразычліўцаў бізнесмена. Самае цікавае, што паводле газеты The Independent, Аль-Файед чамусьці спрабаваў схаваць сапраўдныя абставіны гібелі людзей у выніку аварыі.

5__1__13.jpg

І на дэсерт — самая фантастычная тэорыя гібелі Дзіяны, якая, аднак, таксама мае сваіх паслядоўнікаў. Дзіяна інсцэніравала сваю смерць і цяпер шчасліва жыве ўдалечыні ад старонніх вачэй, папарацы, каралеўскага двара і фанатаў. На гэтую думку некаторых канспіролагаў-фантастаў падштурхнулі адразу некалькі фактаў. Па-першае, за некаторы час да трагедыі Дзіяна не аднойчы прызнавалася сваім набліжаным у тым, што яе жадаюць забіць. Па-другое, цела прынцэсы шырокай публіцы ніхто так і не паказаў, а хавалі яе ў закрытай труне. Зрэшты, калі гэта і так, то Дзіяна, якая хаваецца ад прэсы, рана цешыцца. Як жартуе адзін карыкатурыст, трапіўшы пасля смерці ў рай, яна адразу стане ахвярай мясцовых папарацы.

6__2__4.jpg