Гуайда не выключае ўмяшальніцтва ЗША каб прымусіць Мадура сысці
Кіраўнік Нацыянальнага сходу Венесуэлы не выключае ўмяшальніцтва
ЗША, каб прымусіць Нікаласа Мадура пакінуць уладу. Хаця і прызнае, што
пытанне інтервенцыі — "спрэчнае".

Хуан Гуайда заявіў, што "гатовы зрабіць усё, што неабходна, каб выратаваць чалавечыя жыцці". Раней Мадура паабяцаў не ўпускаць у краіну "крывадушную гуманітарную дапамогу". Па ягоным меркаванні, крызіс у Венесуэле быў "сфабрыкаваны Вашынгтонам" для апраўдання ўварвання.
Гуайда, які ў студзені аб'явіў сябе часовым прэзідэнтам краіны, спрабуе даставіць у Венесуэлу з ЗША гуманітарную дапамогу. Аднак, як удакладняе агенцтва AFP, яна затрымалася на складах у Калумбіі, бо венесуэльскія ваенныя не пускаюць яе ў краіну.
Раней паведамлялася, што два высокапастаўленыя вайскоўцы ў Венесуэле прысягнулі на вернасць Хуану Гуайда.
Паводле TUT.BY