Інфарматар Родчанкаў зрабіў спробу самазабойства
Інфарматар Сусветнага антыдопінгавага агенцтва Рыгор Родчанкаў спрабаваў забіць сябе.

Рыгор Родчанкаў. Фота: www.spidersweb.pl
«Я таксама чалавек з таго свету, я сам сябе ледзь не забіў. Я сабе зрабіў харакіры. Гэта значыць, калі б я трымаў нож крыху па-іншаму, то мяне б проста не паспелі давезці. І калі б я трапіў на сантыметр лявей, то захлынуўся б у крыві, таму што прабіў бы сабе і лёгкае, і сэрца», — сказаў Родчанкаў.
У інтэрв'ю тэлеканалу НТВ ён сцвярджае, што падаваў інфармацыю пра допінг у Расіі дзеля грошай. Аднак тыя, хто атрымаў гэтыя звесткі, яго падманулі. Цяпер яго бюджэт прыйшоў у знясіленне, падкрэсліў былы кіраўнік Расійскага антыдопінгавага агенцтва. Ён пакінуў краіну ў пачатку мінулага года. У Расіі яго абвінавачваюць у злоўжыванні службовымі паўнамоцтвамі. Не так даўно Басманны суд завочна арыштаваў яго ды абвясціў у міжнародны вышук.
Паводле «Эхо Москвы»