Іспанія. Прызнаць дыктатара святым

Іспанская прэса раптам выявіла існаванне ў краіне незвычайнай секты. У яе ўваходзяць прыхільнікі ідэі прызнання дыктатара Францыска Франка (1892–1975) святым.

Фота: CC0 License

Фота: CC0 License


Секта, мяркуючы па ўсім, вельмі сакрэтная. Інакш бы яе сходы ні праводзіліся ў далёкай ад Іспаніі Маскве. Калі верыць газетам, сустрэчы за мяжой былі патрэбныя для таго, каб падрыхтавацца для пачатку кананізацыі Франка.

Іспанскія правыя даўно носяцца з гэтай ідэяй, якая, на першы погляд, падаецца экстравагантнай. Не толькі таму, што Франка мае імідж ваеннага злачынцы. Каб атрымаць званне святога, трэба здзейсніць пры жыцці нейкі Божы цуд, пацверджаны сведкамі.

Як ні смешна, фанаты Франка такі цуд выявілі. Яны прапануюць лічыць цудам даволі хуткае аднаўленне іспанскай эканомікі пасля грамадзянскай вайны. Акрамя таго, Франка, нібыта, заслугоўвае статусу святога, паколькі амніставаў шмат палонных рэспубліканцаў і выратаваў іспанскі Касцёл ад рэпрэсій з боку камуністаў і анархістаў. Гэта — цуды ад Франка.

Так ці інакш, днямі была аформленая петыцыя ў Ватыкан з просьбай распачаць этап, які папярэднічае кананізацыі, — беатыфікацыю Францыска Франка.

Паводле іспанскай прэсы