Іспанія. Прыйшоў канец біпартызму
Сацыялагічныя апытанні сімпатый іспанцаў да палітычных партый указваюць на тое, што краіна на парозе краху біпартыйнай сістэмы.
Нагадаем, што пасля падзення дыктатуры ў 1975 годзе Іспаніяй па чарзе кіравалі сацыялісты і кансерватары, абапіраючыся на парламенцкую большасць.
Цяпер пра гэта, здаецца, можна забыць. Калі б выбары адбыліся заўтра, то кансерватыўная Народная партыя (РР) мела б 24,5 працэнта падтрымкі, а Аб’яднаная рабочая сацыялістычная партыя Іспаніі — усяго 23 працэнты.
У такіх умовах партыям давялося б шукаць партнёраў у кааліцыю. Найбольш перспектыўнымі партнёрамі маглі б быць левыя з блоку «Аб’яднаная левая» і лібералы з партыі «Саюз за дэмакратыю і прагрэс» (UPyD). Рэйтынгі згаданых партый, наадварот, выраслі з часу апошніх парламенцкіх выбараў (лістапад 2011 года), адпаведна, да 15 і 13 працэнтаў.
Між тым, палітолагі сцвярджаюць, што з улікам працягу эканамічнага крызісу падзенне даверу да традыцыйных партый будзе працягвацца, і яшчэ не зразумела, хто каго будзе запрашаць у кааліцыю пасля наступных выбараў.
Паводле іспанскай прэсы