Ізраіль атакаваў уначы вайсковы абʼект у Сырыі

Сірыйскія вайскоўцы заявілі, што ізраільскія самалёты ноччу 7 верасня атакавалі адзін з абʼектаў на захадзе Сірыі. Паводле іх, некалькі ракетаў, выпушчаных з паветранай прасторы Лівана, упалі непадалёк ад гораду Масʼяф. У выніку атакі загінулі два чалавекі, нанесеныя значныя матэрыяльныя страты.

israel_2.jpg

Сірыйская армія папярэдзіла пра «небяспечныя наступствы гэтага агрэсіўнага ўзьдзеяння для бяспекі і стабільнасці ў рэгіёне».
Ізраіль, які раней учыніў некалькі паветраных нападаў у Сірыі, не пракамэнтаваў гэтыя паведамленьні.
Горад Масʼяф разьмешчаны прыкладна за 60 кіламетраў на ўсход ад міжземнаморскага сірыйскага горада Тартус, дзе Расія ўтрымлівае вайскова-марскую базу.
Назіральная арганізацыя «Сірыйская абсэрваторыя правоў чалавека», якая базуецца ў Вялікабрытаніі, заявіла, што ўдар трапіў у абʼект Сірыйскага навукова-даследчага цэнтру. Таксама ў гэтым паведамленні гаворыцца, што вайсковае сховішча недалёка ад абʼекту сірыйская ўлада выкарыстоўвала для захоўвання ракет класа «зямля-зямля».
Злучаныя Штаты абвінавачваюць Сірыйскі навукова-даследчы цэнтар у распрацоўцы хімічнай зброі, якая, як паведамляецца, выкарыстоўвалася ў красавіку падчас нападу на горад Хан-Шэйхун.
6 верасня следчыя ААН заявілі, што прыйшлі да высновы: сірыйскі ўрад нясе адказнасць за напад на Хан-Шэйхун з ужываннем газу зарыну. Ахвярамі гэтай атакі сталі прынамсі 83 чалавекі.
Дамаск адмаўляе наяўнасьць у сваім арсенале або ўжыванне хімічнай зброі.
Паводле Радыё Свабода