Яцанюк: Асацыяцыя Украіны з ЕС набудзе моц з 1 студзеня, падабаецца гэта камусьці ці не

Пагадненне аб асацыяцыі і зоне свабоднага гандлю (ЗСГ) паміж Украінай і ЕС набудзе моц з 1 студзеня 2016 года, заявілі на сумеснай прэс-канферэнцыі ў Берліне кіраўнікі ўрадаў Украіны Арсеній Яцанюк і Германіі Ангела Меркель.



18246_i_p_01043423.jpg

«1 студзеня пагадненне ўступіць у сілу. Расія, як любая іншая краіна, не мае права вета на нашы двухбаковыя адносіны з ЕС. Дадзенае пагадненне накіравана на развіццё эканамічных адносінаў Украіны і ЕС і не мае дачынення да нашых адносінах з РФ», — заявіў Яцанюк.

«Мы правялі сем раўндаў кансультацый з нагоды імплементацыі пагаднення аб ЗСГ, і мы не пачулі ад расійцаў ніякай прадметнай гутаркі аб тым, што ж палохае расійскую эканоміку», — дадаў ён.

Меркель, у сваю чаргу, дадала, што ў яе няма сумненняў у тым, што пагадненне аб ЗСГ пачне працаваць, перадае Украінская праўда.

«У гэтым сумненняў наогул няма. Час, які ў нас застаўся, мы таксама выкарыстоўваем. Мы гаварылі пра гэта і ў нармандскім фармаце з прэзідэнтам Расіі. На жаль, у нас пакуль няма вынікаў. Я ўпэўнена, што пры наяўнасці добрай волі, выніку можна будзе дасягнуць», — сказала Меркель.