Як КДБ змагалася з Калядамі. У СБУ рассакрэцілі архівы па барацьбе з калядоўшчыкамі
Паўстагоддзя таму савецкая ўлада на Украіне разгарнула карную аперацыю супраць украінскіх калядных батлеек. Цяпер спецслужба Украіны адкрыла архівы часоў СССР на гэтую тэму
![205445.jpg 205445.jpg](/img/v1/images/205445.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Служба бяспекі Украіны напярэдадні Калядаў адкрыла архівы часоў СССР пра змаганне КДБ з батлейкамі.
СБУ апрылюдніла архіўныя дакументы, якія датычылі рэпрэсій украінцаў за калядныя батлейкі, якія праводзіла савецкая ўлада амаль 50 гадоў таму.
Так, у 1972 годзе пачалася аперацыя "Блок". З 12 па 14 студзеня ў Кіеве і Львове адбыліся ператрусы і затрыманні у асяроддзі ўкраінскай інтэлігенцыі: у прыватнасці, Васіля Стуса, Вячаслава Чарнавіла, Яўгена Сверсцюка, унучкі Івана Франко Зіновіі, Івана Святлічнага і іншых. Адпаведныя, ужо рассакрэчаныя, дакументы апублікаваныя на сайце электроннага архіва ўкраінскага вызвольнага руху.
Сярод дакументаў ёсць і інфармацыйныя паведамленні, у якіх гаворыцца пра тое, што КДБ сачыў за арганізацыяй калядаванняў і правядзеннем батлеек. Калядоўшчыкаў у КДБ назвалі "нацыяналістычна настроенымі асобамі". Таму спецслужба прымала меры, каб "высветліць, ці не ці паспрабуюць нацыянальныя элементы выкарыстоўваць калядкі ў варожых мэтах".
Сьогодні українці можуть вільно святкувати Різдво, вітати колядками рідних і сусідів. Але ще менш ніж пів століття тому...
Опубликовано Служба безпеки України Среда, 6 января 2021 г.