Як упрыгожылі Лондан да Калядаў (фота)
Холадна, мокра, цямнее ў абед. У Лондан прыйшла зіма, дакладна па календары. А з ёй — і традыцыйны фестываль каляднай ілюмінацыі.

Галоўныя гандлёвыя вуліцы брытанскай сталіцы імкнуцца перафрантаваць адзін аднаго і сябе леташніх.
Традыцыя сыходзіць каранямі ў пасляваенныя гады мінулага стагоддзя. Першай упрыгожваецца галоўная гандлёвая артэрыя Лондана — Оксфард-стрыт.

Як і ў мінулым сезоне, тут больш за паўтары тысячы шароў і тры чвэрці мільёна лямпачак. Іх развесілі яшчэ ў кастрычніку, а запалілі ў пачатку лістапада.
Год таму ілюмінацыю вырашылі выкарыстоўваць у дабрачынных мэтах: кожны жадаючы за прыгаршчу манет мог прысвяціць шар любімаму чалавеку. Сабраныя 50 млн фунтаў пайшлі на дапамогу дзецям, і ў гэтым годзе шарыкам зноў знайшлі спонсараў.



Калядныя агні ў зімовым лонданскім небе пагаснуць толькі пасля Новага года, калі на змену святочнаму снежню прыйдзе ацьвярозваючы студзень. Гандлёвыя вуліцы спусцеюць, прадаўцы падлічаць прыбытак, а пакупнікі схаваюцца да вясны латаць дзіркі ў сямейным бюджэце.
Паводле рускай службы Бі-бі-сі