Януковіч папрасіў аб вочнай стаўцы з Парашэнкам і Яцанюком

Былы прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч папрасіў аб вочнай стаўцы з дзеючым кіраўніком краіны Пятром Парашэнкам і экс-прэм'ерам Арсеніем Яцанюком. Пра гэта паведаміў адвакат экс-прэзідэнта Віталь Сярдзюк, перадае «Украінская праўда».

Фота: www.kievpravda.com

Фота: www.kievpravda.com


Абарона накіравала ў Генеральную пракуратуру Ўкраіны хадайніцтва аб правядзенні адначасовага допыту падабароннага з Парашэнка і Яцанюком, а таксама пры ўдзеле кіраўніка Вярхоўнай рады Андрэя Парубия, сакратара савета Нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны Аляксандра Турчынава і мэра Кіева Віталя Клічко.
Мяркуецца, Януковіч дасць паказанні па так званай «справе Майдана» і па справе аб хабары. Адвакат падкрэслівае, што вочная стаўка павінна адбыцца па відэасувязі.
Нагадаем, у траўні Кіеў звярнуўся да Расіі з просьбай дапытаць экс-прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў рэжыме відэасувязі. Тады абарона Януковіча прасіла генпракурора Украіны Юрыя Луцэнка забяспечыць прыбыццё следчага да свайго кліента, а таксама настойвала на максімальнай публічнасці. Адвакат Януковіча лічыць, што ў Генпракуратуры Украіны няма доказаў дачынення экс-прэзідэнта да растрэлаў на Майдане.
Віктара Януковіча адхілілі ад улады неўзабаве пасля ўзброеных сутыкненняў на кіеўскім Майдане. У ноч на 23 лютага 2014 года ён збег у Расею, дзе некалькі разоў выступаў па тэлебачанні з афіцыйнымі заявамі, у якіх, у прыватнасці, называў сябе легітымным прэзідэнтам.
На Украіне Януковіча абвінавачваюць ва ўзурпацыі ўлады і незаконным авалоданні дзяржаўнай маёмасцю. Акрамя таго, генеральная пракуратура Украіны лічыць, што рашэнне аб разгоне Еўрамайдана ў Кіеве 30 лістапада 2013 года прымаў асабіста экс-прэзідэнт.
Паводле novayagazeta.ru