Яшчэ двух расіян абвінавачваюць па справе аб падзеях 1991 года ў Вільні

Генеральная пракуратура Літвы прад’явіла двум расіянам абвінавачванні па справе аб падзеях 1991 года, калі ў ходзе вулічных сутыкненняў у Вільні загінулі людзі.

televeza_vilnjus.jpg

Матэрыялы перададзеныя сталічнаму суду, паведамляецца ў панядзелак, 3 ліпеня, на сайце нагляднага органа.

Расійскіх грамадзян вінавацяць у злачынствах супраць чалавечнасці і ваенных злачынствах, за што ім пагражае пажыццёвае пазбаўленне волі. Асобы фігурантаў не раскрываюцца.

Беспарадкі ў Вільні пачаліся ў студзені 1991 года — амаль праз год пасля таго, як Літва абвясціла аб аддзяленні ад СССР. У ноч на 13 студзеня савецкія войскі штурмавалі тэлецэнтр у горадзе, у ходзе аперацыі, па розных звестках, загінулі 14 або 15 чалавек, больш за 800 былі параненыя.

У 2010 годзе па справах у дачыненні да 23 падазраваных (большасць — расіяне, а двое — з Беларусі) быў адменены тэрмін даўнасці. Яны абвешчаныя ў вышук на тэрыторыі Еўрасаюза. Усяго па справе праходзяць 65 чалавек.
 www.racyja.com