Егіпет. Вядомы блогер атрымаў пяць гадоў турмы
Суд Егіпта прысудзіў вядомага блогера і грамадскага актывіста Алаа Абдэль Фатаха да пяці гадоў турмы за ўдзел у несанкцыянаваных мітынгах, паведамляе www.bbc.co.uk.
Фатах прымаў актыўны ўдзел у пратэстах 2011 года, якія прывялі да звяржэння прэзідэнта краіны Хосні Мубарака, і вядомы як крытык дзеючага ўрада.
Сам блогер раней называў судовы працэс у дачыненні да яго "фарсам".
У чэрвені, нагадаем, актывіст быў асуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі за заклікі да арганізацыі выступленняў супраць новага закона, які абмяжоўвае права на дэманстрацыі.