ЕС страціў ад падробкі валюты блізу 500 мільёнаў еўра
Найчасцей у Еўрасаюзе падрабляюць манеты наміналам 2 еўра — яны складаюць дзве траціны выяўленых фальшывых манет. На кожныя 100 тысяч сапраўдных манет наміналам 1 еўра ў абароце знаходзіцца адна фальшывая.
Агулам колькасць выяўленых фальшывых манет вырасла на 17% у параўнанні з 2011 годам. У 2012 годзе колькасць выяўленых фальшывых манет у ЕС дасягнула 184 тысяч, на кожныя 100 тысяч сапраўдных манет наміналам 1 еўра ў абароце знаходзіцца адна фальшывая. Але найбольш часта падрабляюць манеты наміналам 2 еўра — яны складаюць дзве траціны выяўленых фальшывых манет.
Што тычыцца падробленых банкнот, то летась было канфіскавана са звароту 531 000 еўра. За абарону банкнот ад падробак адказвае Еўрапейскі цэнтральны банк. Чыноўнікі ЕС мяркуюць, што дзеючае
крымінальнае заканадаўства ў адчыненні да фальшываманетчыкаў мусіць быць узмоцненае. Еўрапейская Камісія прыняла 5 лютага 2013 года прапановы па дырэктыве, што ўстанаўлівае мінімальныя правілы для
санкцый.
Еўрапейская Камісія прапануе ўніфікаваць крымінальную адказнасць за фальшываманецтва ў краінах ЕС. Мінімальны тэрмін турэмнага зняволення за вытворчасць і распаўсюд фальшывых грошай складзе 6
месяцаў, а максімальнае пакаранне — не менш за 8 гадоў зняволення. Часцей за ўсё падрабляюць купюры наміналам 20 і 50 еўра (97,5% усіх выяўленых фальшывых купюр еўра). Агульныя страты ад
фальшываманецтва з 2002 года дасягнулі 500 мільёнаў еўра.
«Еўра з'яўляецца адным з найбольш каштоўных актываў у ЕС. Але калі мы не будзем змагацца калектыўна, каб абараніць яго, то 17 краін і 330 мільёнаў чалавек будуць прывабнай мішэнню для
злачынцаў. Мы павінны быць перакананыя, што злачынства не аплачваецца. Патрэбны больш узгоднены падыход да санкцый і лепшае транспамежнае супрацоўніцтва", — адзначыў Альгірдас
Шэмета, камісар па падаткаабкладанню, мытні, аўдыце і барацьбе з махлярствам.
Цяпер агулам у свеце налічваецца 913 мільярдаў банкнот і 16 мільярдаў манет еўра.
Паводле Delegation of the European Union to Belarus