Еўрапарламент хоча ўзмацніць санкцыі супраць Расіі
У Еўрапарламенце прайшлі дэбаты па бягучай сітуацыі ва Украіне і адносінах з Расіяй.
Еўрадэпутаты разлічваюць на тое, што санкцыі супраць Расіі будуць працягнутыя.
Канчатковае рашэнне па гэтым пытанні лідары краін ЕС павінны прыняць на саміце ў Брусэлі ў канцы чэрвеня.
Ужо ўчора канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель заявіла, што лідары сямі найбольш уплывовых краін Захаду (G7) прыгразілі Расіі ўзмацненнем міжнародных санкцый.
Паводле еўрадэпутаткі Дануты Гюбнэр, стаўленне Еўрапарламента да Расіі абвастраецца.
У дакладзе, які заўтра ў Страсбургу будзе прадстаўлены да галасавання, дэпутаты падкрэсліваюць, што Расія страціла давер Еўропы статус ейнага стратэгічнага партнёра.
Нагадаем, эканамічныя санкцыі Еўрасаюза, накладзеныя на Расію, заканчваюцца ў наступным месяцы. Лідары ЕС яшчэ ў сакавіку дамовіліся аб іх прадаўжэнні да часу поўнага выканання пагаднення аб спыненні агню на ўсходзе Украіны, якое было ўзгодненае ў лютым у Мінску.