Еўропа адмяняе візы для Малдовы
Камітэт Еўрапарламенту па пытаньнях грамадзянскіх свабод, юстыцыі і ўнутраных спраў зацвердзіў даклад аб бязвізавым рэжыме для грамадзян Малдовы з краінамі Шэнгенскага пагаднення. Такiм чынам, ужо з 1 ліпеня 2014 года ўладальнікі біяметрычных пашпартоў у Малдове змогуць без віз наведваць Еўропу.
Малдова можа стаць першай краінай былога СССР, пасля дзяржаў Прыбалтыкі, грамадзяне якой змогуць вольна перамяшчацца на тэрыторыі Еўропы.
Камітэт Еўрапарламента па пытаннях грамадзянскіх свабод, юстыцыі і ўнутраных спраў зацвердзіў у сераду даклад аб прадастаўленні бязвізавага рэжыму з краінамі Шэнгенскага пагаднення грамадзянам
Малдовы, якія з'яўляюцца ўладальнікамі біяметрычных пашпартоў.
Прэм'ер-міністр Малдовы Юрыя Лянкэ паведаміў, што ў адпаведнасці з зацверджаным планам дзеянняў з ЕС Малдова выканала ўсе свае абавязацельствы для атрымання бязвізавага рэжыму.
Еўрапарламент павінен канчаткова зацвердзіць гэтае рашэнне 25 лютага, а ў сакавіку - Савет міністраў юстыцыі і ўнутраных спраў краін ЕС паставіць кропку ў гэтым пытанні.
Такім чынам, для грамадзян Малдовы ўжо з 1 ліпеня 2014 году могуць быць адмененыя візы для кароткатэрміновых паездак у Шэнгенскай зоне. Гэта будзе распаўсюджвацца толькі на ўладальнікаў
біяметрычных пашпартоў.
Бязвізавы рэжым будзе дзейнічаць для грамадзян Малдовы з усімі краінамі Шэнгенскага пагаднення, у тым ліку тымі, хто не з'яўляецца членам ЕС, - Нарвегіяй , Швейцарыяй і
Ліхтэнштэйнам.
Таксама грамадзяне Малдовы змогуць ездзіць без візаў у Румынію, Баўгарыю і на Кіпр, якія з'яўляюцца кандыдатамі ў Шэнген. У той жа час бязвізавы рэжым не будзе дзейнічаць для краін ЕС,
якія не ўваходзяць у Шэнгенскую дамову.