ЮНЕСКА: за знішчэнне святынь Цімбукту трэба судзіць
Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па пытаннях адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) звярнулася ў Міжнародны крымінальны суд з просьбай расследаваць выпадкі знішчэння сусветна вядомых маўзалеяў у Цімбукту баевікамі-ісламістамі, якія ўзялі пад сваёй кантроль паўночную частку Малі.

Як адзначыла дырэктар ЮНЕСКА Ірына Бокава, згодна з Гаагскай канвенцыі знішчэнне аб'ектаў культурнай спадчыны расцэньваецца як ваеннае злачынства.
У Малі апынуліся разбураныя 16 маўзалеяў XV-XVI стагоддзя, дзе пахаваныя мусульманскія святыя, а тысячы рукапісаў згубленыя.
ЮНЕСКА ўжо запусціла праект па рэканструкцыі гэтых помнікаў.
Паводле www.bbc.com