Юныя футбалісты са Стаўрапаля збілі супернікаў з Нарвегіі

Каманда расійскіх футбалістаў са скандалам выбыла з дзіцячага турніру ў Нарвегіі пасля таго, як яе гульцы збілі нарвежскіх супернікаў наўпрост на полі падчас 1/16 фіналу.

Фота: HERD

Фота: HERD


Футбольная каманда "Космас" са Стаўрапаля на турніры Norway Cup (Кубак Нарвегіі) сярод дзіцячых каманд да 14 гадоў была дыскваліфікаваная за напад на гульцоў каманды "Херд" (Herd) з горада Алесун, піша Deutsche Welle.

Вечарам 3 жніўня ў 1/16 фіналу расійскія футбалісты падчас матчу ўчынілі бойку з нарвежскімі аднагодкамі.

Падчас матчу "Херд" — "Космас" брамнік расіян атрымаў "чырвоную картку", аднак сыходзіць з поля адмовіўся. У выніку арбітр спыніў гульню. Каб абараніць свайго брамніка, усе гульцы стаўрапольскай каманды, у тым ліку запасныя, выйшлі на поле і ўчынілі бойку з футбалістамі "Херд", піша www.metronews.ru. Нарвежскія выданні паведамілі, што пасля другога гола нарвежцаў на поле самавольна вярнуўся раней выдалены футбаліст расійскай каманды, які ўжыў да суперніка прыём каратэ, пасля чаго з кулакамі на нарвежцаў накінуліся і іншыя расіяне.

Расійскую каманду адхілілі ад удзелу ў кубку, прызначыўшы ёй тэхнічную паразу з лікам 3:0 і штраф у 2 тысячы нарвежскіх крон, якія каманда абавязана сплаціць да 5 жніўня. Рашэнне канчатковае і пераглядаццца не будзе.

Гэтым інцыдэнтам зацікавілася і нарвежская паліцыя, якой пасля матчу не ўдалося затрымаць нікога з завадатараў.

Стада Тронда, трэнер "Херпда" распавёў, што расійскія футбалісты пачалі збіваць яго падапечных. Каб пазбегнуць ахвяр, ён паспешліва забраў сваіх гульцоў з поля ў распранальню, а пасля выклікаў паліцыю., адзначае www.smp.no. Расійская каманда спешна пакінула стадыён. Калі на месца падзей прыбыла паліцыя, расіян там ужо не было.

Адзначаецца, што падчас матчу, акрамя выдачы чырвоных картак, арбітр неаднаразова ўказваў трэнеру "Космасу" на агрэсіўную манеру гульні яго падапечных, аднак той толькі паціскаў плячыма.

Бацькі нарвежцаў паведамілі, што гульцы "Космасу" апынуліся вельмі буйнымі для сваёй узроставай катэгорыі, неахвотна выконвалі рашэнні арбітра.

Не дабіўшыся поспеху па-спартоваму, "рускія білі нашых дзяцей рукамі і нагамі", заявілі відавочцы. "Мы ўсё яшчэ не можам прыйсці ў сябе пасля таго, што здарылася, нам трэба час, каб супакоіцца", — сказаў галоўны трэнер "Херд" Тронд Лервік.