Кітай. За парнаграфію будуць даваць 30 гадоў турмы

Кітайскія ўлады пачалі кампанію супраць парнаграфіі. “Стоп амаральнай інфармацыі! — заклікаюць цэнтральныя СМІ. Барацьба з вычварэнцамі адбываецца на фоне рэзананснага судовага працэсу. У правінцыі Кантон М. Хуанг быў асуджаны на 30 гадоў турмы за тое, што скачаў з інтэрнэту 3600 парнаграфічных кліпаў. Гэтыя матэрыялы ён прадаваў іншаземцам. Пракурор палічыў, што бізнес абвінавачанага падрывае грамадскую мараль. У сваю чаргу, адвакат заявіў, што дзейнасць Хуанга не мела следствам нейкія сацыяльныя метастазы, прынамсі падобных фактаў няма.

Кітайскія ўлады пачалі кампанію супраць парнаграфіі. “Стоп амаральнай інфармацыі! — заклікаюць цэнтральныя СМІ. Барацьба з вычварэнцамі адбываецца на фоне рэзананснага судовага працэсу. У правінцыі Кантон М. Хуанг быў асуджаны на 30 гадоў турмы за тое, што скачаў з інтэрнэту 3600 парнаграфічных кліпаў. Гэтыя матэрыялы ён прадаваў іншаземцам. Пракурор палічыў, што бізнес абвінавачанага падрывае грамадскую мараль. У сваю чаргу, адвакат заявіў, што дзейнасць Хуанга не мела следствам нейкія сацыяльныя метастазы, прынамсі падобных фактаў няма. Больш таго, ягоны кліент паводзіў сябе як патрабуе закон — замест таго, каб качаць бясплатнае порна, плаціў за яго праз банкаўскую картку. Аднак гэтыя аргументы не паўплывалі на суд. І гэта, здаецца, толькі пачатак. Партыйныя выданні ўжо патрабуюць ператварыць 14 лютага — дзень усіх закаханых — у дзень барацьбы з парнаграфічнымі сайтамі. Цяжка сказаць, што ўкусіла кітайскіх камуністаў. Яны і раней ціснулі веб- парнаграфію. Толькі ў 2009 годзе ў кітайскім сегменце інтэрнэту было заблакавана 11 тысяч сайтаў. У тым жа годзе 1237 асобаў былі засуджаныя за продаж парнаграфічных матэрыялаў. Так ці інакш, кампанія мае першыя вынікі. China Mobile, дзяржаўны манапаліст на рынку мабільнай сувязі, ужо абвясціла пра тое што ўсе амаральныя тэксты і выявы, якія перадаюцца з дапамогаю мабілак, будуць блакавацца.
Па матэрыялах “Le Monde (Францыя)