Каго часцей шукаюць рэкрутары: самыя папулярныя прафесіі Еўропы

Названыя прафесіі, якія з'яўляюца найбольш запатрабаванымі на еўрапескім рынку працы. Сацсетка для дзелавых кантактаў LinkedIn апублікавала свой агляд.

Фота flexjobs.com

Фота flexjobs.com

Самыя запатрабаваныя ў Еўропе прафесіі сёння звязаны са штучным інтэлектам і кібербяспекай, піша Office Life. Гэта вынікае са звестак справаздачы LinkedIn пра перспектывы рынку працы ў 2024 годзе.

Самы высокі попыт — на аналітыкаў па кібербяспецы і інжынераў у сферы штучнага інтэлекту.

Паводле ацэнак экспертаў, рынак працы ў Еўропе імкліва змяняецца: за апошні год канкурэнцыя за працоўныя месцы падвоілася і з'явіліся новыя пасады, якіх не існавала 20 гадоў таму.

Лідарства па спецыяльнасцях у рэгіёнах выглядае так:

  • Францыя — менеджар па продажах;
  • Германія — менеджар па ўстойлівым развіцці;
  • Ірландыя — спецыяліст па працы з кліентамі;
  • Італія — прадстаўнік па развіцці бізнесу;
  • Нідэрланды — спецыяліст па прыцягненні талентаў;
  • Іспанія — аналітык Цэнтра кіравання бяспекай;
  • Швецыя — інжынер па кібербяспецы;
  • Швейцарыя — фінансавы кансультант;
  • Вялікабрытанія — менеджар па ўстойлівым развіцці.

Тым часам самымі запатрабаванымі на рынку працы ў Мінску застаюцца менеджары і спецыялісты па продажах — на іх прыпадае больш за ўсё вакансій.