Каламойскі рыхтуе пазоў супраць Украіны на 5 мільярдаў

Пра гэта ён заявіў на пасяджэнні назіральнага савета "Укрнафты", перадае ў Twitter дэпутат Мустафа Найем.



20140927_kolomoiskiy_t.jpg

"У бліжэйшы час будзе пададзены пазоў у суд супраць Кабміна і дзяржавы Украіна на суму 5 мільярдаў", — заявіў Каламойскі, не ўдакладніўшы, аб якой валюце ідзе гаворка.
Акрамя таго Ігар Каламойскі заявіў, што кіраўнік Мінэканомікі Айварас Абромавічус "некампетэнтны":
"Мінэканомікі некампетэнтна. Я акцыянер гэтай кампаніі, і мне ўсё роўна, адкуль прывезлі гэтую малпу —  з Літвы ці адкуль", — заявіў Каламойскі.
Старшыня праўлення "Укрнафты" Піцер Ванхеке прызнаў, што ў кампаніі ёсць пазыка за падаткі, праўда патлумачыў гэта тым, што "падатковае заканадаўства змянілася ў сярэдзіне года", а ў кампаніі "ёсць план" і змяненняў у падатковы закона яна не планавала.
Як вядома, перад пасяджэннем назіральнага савета Ігар Каламойскі заяўляў, што "Нафтагаз" павінен "Укрнафта" не менш за 50 мільярдаў грыўняў.
Паводле "Украінскай праўды"