Каля берагоў Лівіі затанула лодка з сотнямі мігрантаў

У Міжземным моры перакулілася лодка, што перавозіла мігрантаў з краін Паўночнай Афрыкі. Па некаторых дадзеных, на борце судна маглі знаходзіцца да 600 чалавек. Паводле інфармацыі Берагавой аховы Італіі, з вады ўжо вынятыя целы25 чалавек.



150805155941_libya_migrants_624x351_reuters.jpg

Па словах прадстаўнікоў ірландскіх ваенных, якія знаходзяцца ў зоне здарэння, ёсць апасенні, што загінула шмат людзей. Гэтую ж інфармацыю пацвердзілі і супрацоўнікі Міжнароднай гуманітарнай медыцынскай арганізацыі "Дактары без межаў".

Тым не менш, па інфармацыі Упраўлення Вярхоўнага камісара ААН па справах бежанцаў, на дадзены момант удалося выратаваць каля 400 чалавек.

Судна пацярпела крушэнне ў 25 км ад узбярэжжа Лівіі.

У гэтым годзе больш за 2 тысячы мігрантаў загінулі пры перасячэнні Міжземнага мора ў спробе дасягнуць Еўропы.
 

ichef.bbci.co.uk__news_ws_624_amz_5c72bf0ca605f2db36c6d1a2cbe1cd92.png

Паводле інфармацыі Берагавой аховы Італіі, перагружаная лодка спачатку трапіла ў шторм і падала сігнал бедства. Ірландскае судна, якое знаходзілася непадалёк, паспяшалася на дапамогу. Але, убачыўшы выратавальную шлюпку, усе бежанцы накіраваліся на адзін бок лодкі, у выніку яна перакулілася.

Цяпер у Міжземным моры праводзіцца выратавальная аперацыя.У аперацыі ўдзельнічаюць тры верталёты і чатыры выратавальных караблі.

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый неаднаразова заяўляла аб масавых парушэннях правоў чалавека ў Лівіі. Людзі бягуць з краіны, дзе ўзброеныя групоўкі змагаюцца за кантроль.

У 2014 годзе ААН паведамляла ў сваім дакладзе, што падчас баёў паміж рознымі групоўкамі падвяргаюцца абстрэлу шпіталі, выкрадаюцца людзі, вядомыя выпадкі шматлікіх катаванняў і пакаранняў смерцю. У большасці выпадкаў размова ідзе пра буйныя гарады, такія як Трыпалі і Бенгазі.

У дакладзе гучыць заклік да ўладаў краіны прыняць усе меры для абароны грамадзян.

ВВС